У Вашынгтоне прэзідэнт Украіны сустрэўся з Дональдам Трампам, а ў Любліне — з Дональдам Тускам. Пасля размовы кіраўніка польскага ўрада з прэзідэнтам Украіны прагучалі лаканічныя паведамленні, у якіх гаварылася пра канфідэнцыяльнасць абмеркаваных пытанняў.
Праз некалькі гадзін пасля візыту Уладзіміра Зяленскага ў Люблін у Люблінскім ваяводстве загучалі трывожныя сірэны. Гэта было звязана з масіраваным ракетным і беспілотным ударам РФ па Украіне. Некаторыя ракеты і беспілотнікі трапілі ў памежныя з Польшчай рэгіёны.
У гэтым кантэксце Міхаіл Падаляк з Офіса прэзідэнта Украіны падкрэсліў у эфіры Свабоды, што Украіна не толькі выйграе ад супрацоўніцтва з ЗША, але і можа падзяліцца сваім досведам у галіне абароны з заходнімі партнёрамі.
— Трэба вяртацца да партнёрскіх, канструктыўных кантактаў з Украінай, тым больш, што вопыт Украіны выгадны ЗША, таму што яна ўмее і можа падзяліцца вопытам вядзення сучаснай вайны. Гаворка ідзе пра тое, якая зброя эфектыўная і як яе выкарыстоўваць, як змагацца з ворагам, асноўная тэхналогія якога, як і ў Ірану, — гэта масіраваныя ўдары па мірным насельніцтве, — сказаў Міхаіл Падаляк.
Украінскія вайсковыя эксперты нагадваюць, што Расія ўвесь час праз рознага кшталту правакацыі спрабуе ўздзейнічаць на НАТА, у тым ліку ствараючы пагрозу памежным з Украінай раёнам.
ПР/юл